Сістэма водгукаў пакупнікоў

Наша сістэма водкугаў пакупнікоў распрацавана, каб даць магчымасць збіраць водгукі проста і кіраваць імі хутка.

Наша базавая сістэма водгукаў бясплатная.

Агляд галоўных магчымасцяў:

Збірайце водгукі адкуль заўгодна

Safe.Shop дазваляе збіраць водгукі з мноства розных сайтаў. З Safe.Shop, па электроннай пошце, а таксама проста з вашага сайта. Вам ня трэба прасіць пакупніка пакідаць сайт!

 

Лёгка правяраць, шукаць і фільтраваць водгукі

Наша сістэма дазваляе хутка правяраць водгукі. Вы таксама можаце шукаць і фільтраваць водгукі, выкарыстоўваючы галоўныя атрыбуты (назва анлайн-магазіна, імя пакупніка, ID заказа і пакупніка, дата і іншыя).

 

Магчымасць настрайваць паведамленні

Атрымлівайце паведамленні аб новых водгуках так, як вам хочацца. Раз у дзень, штотыдзень, усе водгукі альбо толькі негатыўныя. Вырашаць вам.

 

Адпраўляйце індывідуальныя і масавыя запрашэнні

Safe.Shop прапануе опцыі па адпраўцы індывідуальных запрашэнняў пакінуць водгук. Таксама, можна персаналізаваць масавыя запрашэнні, запампаваўшы excel файл з імёнамі пакупнікоў, электроннымі скрынямі і, па жаданню, ID заказаў і інш.

 

API і 15+ платформ па электроннай камерцыі

Наш API дазваляе падключыць ваш магазін з вызначанай сістэмай электроннай камерцыі проста да Safe.Shop, што дазволіць адпраўляць запрашэнні пакінуць водгук аўтаматычна адзін за другім. Мы таксама падтрымліваем 15+ платформ па электроннай камерцыі і ажыццяяўляем хуткую інтэграцыю з імі.

 

Шырокія магчымасці па персаналізацыі

Мы ўвесь час пашыраем магчымасці па глыбейшай персаналізацыі запрашэнняў зрабіць водгук. Напрыклад, вы можаце настройваць затрымку адпраўкі запрашэння ў залежнасці ад часу дастаўкі тавару, каб пакупнік адрымаў запрашэнне дакладна ў неабходны момант.

 

Запыт медыацыі

Калі вам трэба дапамога, каб уладкаваць скаргу, вы ніколі не застанецеся сам насам з праблемай, дзякуючы нашаму анлайн-сервісу па медыацыі*. Калі водгук патрабуе нашага ўмяшальніцтва, паведаміце нам простам націсканнем на кнопку. 

 

Адказвайце на водгукі без затрымак

З дапамогай нашай простай у выкарыстанні панелі, вы маеце магчымасць адправіць публічны адказ на водгук пакупніка. Акрамя таго, ёсць опцыя адпраўкі адказа на электронную скрыню пакупніка. Гэта павялічвае шанцы вырашыць любыя канфлікты і пераконвае карыстальнікаў павышаць свае аценкі!

 

Негатыўныя водгукі з’яўляюцца з затрымкай у 7 дзён

Негатыўныя водгукі – гэта частка нашага жыцця. Тым не менш, з дапамогай нашай сістэмы вы можаце паспрабаваць іх вырашыць да таго, як яны стануць праблемай! У вас будзе ажно тыдзень, каб адказаць на скаргу і паспрабаваць вырашыць пытанне.

Такім чынам, калі яно з’явіцца ў адкрытым доступе, у вас ужо будзе гатовы адказ і, верагодна, дадзеная праблема ўжо будзе вырашана. Да таго ж, калі скарга фальшывая або абразлівая, вы можаце паведаміць аб гэтым, і яна будзе выдалена да таго, як наробіць шкоды вашаму бізнесу.

 

Падтрымка мноства моў

Так як вы вядзеце бізнес анлайн, пакупнікі могуць прыйсці адкуль заўгодна. Дзеля гэтага, мы ўбудавалі больш за 10 розных моў у запрашэнні пакінуць водгук. Лакалізуючы свой запыт, вы павялічваеце верагоднасць атрымання адказу.

 

І шмат, шмат чаго яшчэ...

Мы ўвесь час павялічваем колькасць даступных функцый. Калі вам падаецца, што нам чагосьці не хапае, калі ласка, звяжыцесь з намі.  

*Даступна на Срэбраным узроўні альбо вышэй.

З Бельгіі ў Кітай

"Мы пачалі ў Нідэрландах, пашырылісь у Бельгію і Германію, а цяпер прадаем і ў Кітае. Электронная камерцыя становіцца глабальнай хутчэй, чым мы думаем. Глабальны значок даверу належыць глабальнай экспансіі."

- Герт'ян Смітс, кіраўнік Flinders

Пашырайцесь з Safe.Shop

"Нягледзячы на тое, што наш брэнды глабальныя, спажыўцы не заўсёды ведаюць, што могуць набыць наш тавар напрамую у нас. Я веру, што Safe.Shop дапаможа кліенту знабіць апошні маленькі крок."

- Карло Клаассе, Менеджэр па электроннай камерцыі

Падпішыцеся на нашу штомесячную рассылку навін, дзе толькі лепшая інфармацыя пра здзелкі, даклады, мерапрыемствы

Loading...