Заява аб канфідэнцыяльнасці і захоўванні дадзеных на сайце Safe.Shop

Праз сваю службу Safe.Shop, гандлёвая назва Ecommerce Operations B.V., будзе апрацоўваць прыватную канфідэнцыальную інфармацыю або асабістыя дадзеныя. Safe.Shop шануе прыватнасць сваіх кліентаў і выконвае належную асцярожнасць пры апрацоўцы і абароне персанальных дадзеных.

Пад час апрацоўкі, мы будзем прытрымлівацца патрабаванняў дзеючага заканадаўства аб абароне дадзеных. Гэта азначае, што мы:

  • дакладна вызначаем нашыя мэты, перш чым апрацоўваць асабістыя дадзеныя, выкарыстоўваючы гэтае Палажэнне аб канфiдэнцыяльнасцi;
  • абмяжоўваем наш сбор персанальных дадзеных толькі асабістымі дадзенымі, неабходнымі для законных мэтаў;
  • спачатку просім яўнага дазволу апрацоўваць вашыя персанальныя дадзеныя ў тых выпадках, калі патрабуецца ваш дазвол;
  • прымаем адпаведныя меры бяспекі, каб абараніць вашы асабістыя дадзеныя, і патрабуем таго ж ад бакоў, якія апрацоўваюць персанальныя дадзеныя ад нашага імя;
  • паважаем ваша права правяраць, выпраўляць або выдаляць вашыя асабістыя дадзеныя, якія знаходзяцца ў нас.

Ecommerce Operations B.V. з'яўляецца бокам, адказным за ўсю апрацоўку дадзеных. У гэтай заяве аб прыватнасці, мы патлумачым, якія персанальныя дадзеныя мы збіраем і для якіх мэтаў. Мы рэкамендуем вам прачытаць яе ўважліва.

Апошні раз змены ў гэтую заяву аб канфiдэнцыяльнасцi былі ўнесены 14 верасня 2017года. 

Выкарыстанне персанальных дадзеных

Выкарыстоўваючы наш сэрвіс, вы перадаеце пэўныя дадзеныя нам. Гэта можа быць асабістыя дадзеныя. Мы захоўваем і выкарыстоўваем асабістыя дадзеныя, прадстаўленыя непасрэдна Вамі або з якіх ясна, што яны прадстаўлены нам для апрацоўкі.

Мы выкарыстоўваем наступныя дадзеныя для мэтаў, азначаных ў гэтым Палажэнні аб прыватнасціt:

  • імя і адрас;
  • тэлефонны нумар кампаніі;
  • нумар мабільнага;
  • пасада;
  • электронны адрас;
  • моўныя і валютныя перавагі;
  • пароль;
  • назва кампаніі;
  • адрас кампаніі;
  • нумар у Гандлёвай Палаце;
  • нумар ПДВ;
  • сфера дзейнасці;
  • сяброўства ў Асацыяцыі;
  • адрас сайту, імя і адпаведная інфармацыя;
  • Падрабязнасці пра паслугі, якія прадстаўляюцца вам Safe.Shop;
  • Акрамя таго, калі вы з'яўляецеся спажыўцом: назву інтэрнэт-крамы, пра якую вы падаеце скаргу, і змест вашай скаргі;
  • любыя іншыя персанальныя дадзеныя, якія вы перадаеце нам па электроннай пошце, у мессенджерах, або кантактнай форме.

Некаторыя асаблівасці нашага сэрвісу патрабуюць зарэгістравацца. Пасля рэгістрацыі мы захаваем ваш псеўданім і асабістыя дадзеныя, якія вы прадставілі. Мы будзем захоўваць гэтыя дадзеныя, так што вам не прыйдзецца паўторна ўводзіць іх кожны раз, калі вы наведаеце наш вэбсайт, каб звязацца з Вамі ў сувязі з выкананнем дагавора, выстаўленнем рахункаў і аплаты, а таксама каб забяспечыць агляд прадуктаў і паслуг, якія вы купілі ў нас.
Мы не будзем прадастаўляць дадзеныя, звязаныя з вашым імем трэцім асобам, калі гэта не з'яўляецца неабходным для выканання дамовы, якую вы заключылі вы з намі, альбо, калі гэта патрабуецца па законе. У выпадку падазрэнняў у махлярстве, або няправільнага выкарыстання нашага сайта, мы можам перадаць персанальныя дадзеныя праваахоўным органам.

Доступ да партала

На нашым партале, вы можаце атрымаць доступ да асяроддзя кіравання, дзе можна задаць, удакладніць і змяніць налады. Напрыклад, вы можаце змяніць вашыя асабістыя дадзеныя, або змяніць перавагі паслугі Safe.Shop.

Рэкламныя матэрыялы

Калі ў вас ёсць акаўнт, мы можам паведамляць вам пра новыя паслугі па электроннай пошце або па тэлефоне.

Кантактная форма і рассылка навін

У нас ёсць інфармацыйны бюлетэнь, для рассылкі тым, хто цікавіцца нашай прадукцыей і / або паслугамі. Кожны бюлетэнь змяшчае спасылку, з дапамогай якой можна адпісацца ад рассылкі. Ваш адрас электроннай пошты будзе дададзены ў спіс падпісчыкаў толькі з вашай відавочнай згоды. Вы можаце адмяніць падпіску ў любы час (гэта не ўплывае на законнасць нашай апрацоўкі вашага адрасу электроннай пошты, да таго, як вы адклікалі сваю згоду).

Публікацыя персанальных дадзеных

Калі вы публікуеце артыкул, агляд або любую іншую інфармацыю аб Safe.Shop, мы можам апублікаваць ваша імя ў прывязцы да гэтага кантэнту, калі вы далі сваю згоду на гэта. Вы можаце адклікаць сваю згоду ў любы час (гэта не ўплывае на законнасць публікацыі да таго, як вы адклікалі сваю згоду).

Прадастаўленне дадзеных трэцім асобам

Мы можам перадаць вашыя дадзеныя нашым партнёрам. Гэтыя партнёры ўдзельнічаюць у выкананні пагаднення. Гэтыя партнёры могуць грунтавацца за межамі ЕС. Калі гэта так, то мы заключаем дамовы з гэтымі бакамі, пра тое, як яны апрацоўваюць персанальныя дадзеныя. Гэтыя пагадненні заключаюцца каб гарантаваць, што перадача вашых дадзеных за межы ЕС дапускаецца ў адпаведнасці з правіламі прыватнасці ЕС.

Мы выкарыстоўваем наступных партнёраў:

  • reCaptcha: мы выкарыстоўваем службу ReCaptcha прапанаваную Google, каб пераканацца, што той, хто запаўняе кантактную форму, з'яўляецца чалавекам, а не робатам (просячы вас націснуць на скрынку);
  • пастаўшчыкі плацёжных паслуг;
  • партнёры па сертыфікацыі;
  • правайдэры праверак бяспекі;
  • правайдэры фінансавых праверак;
  • правайдэры праверак на падробку прадуктаў на вашым сайце;
  • партнёрскія сеткі;
  • асацыяцыі электроннай камерцыі, лічбавыя і інтэрнэт асацыяцыі;
  • агенцтва па абароне правоў спажыўцоў;
  • (інтэр) нацыянальныя паштовыя паслугі;
  • маркетынгавыя партнёры;
  • вэб-дызайнеры;
  • вэб-распрацоўшчыкі;
  • Бакі, якія прадастаўляюць паслугі маркетынгу па электроннай пошце.

Калі гэта патрабуецца па законе, мы можам раскрыць вашу асабістую інфармацыю ў сувязі з якімі-небудзь судовым разглядам або ў аб'ёме, неабходным для таго, каб усталяваць, распрацаваць, або абараніць (законныя) правы Safe.Shop.

Захаванне асабістых дадзеных

Пры стварэнні акаўнту, мы захоўваем дадзеныя вашага акаўнту на тэрмін вашага кантракту з намі.

Пры падпісцы на рассылку навін, мы захоўваем вашыя дадзеныя, пакуль вы не адпішацесь ад рассылкі.

Калі вы запоўніце кантактную форму на сайце або дашлеце пісьмо нам па электроннай пошце, тады прадастаўленыя вамі дадзеныя будуць захаваны да таго часу, пакуль гэта неабходна ў залежнасці ад характару формы, або зместу вашага электроннага пісьма, каб цалкам адказаць і правільна апрацаваць ваша паведамленне праз электронную пошту, і праз тры месяцы пасля таго, каб апрацаваць любыя дадатковыя пытанні. 

Cookie-файлы

Мы выкарыстоўваем cookie-файлы наступных трэціх асоб:

  • Google Analytics: Мы выкарыстоўваем Google Analytics для адсочвання наведвальнікаў на нашым сайце і атрымання справаздачы аб тым, як наведвальнікі выкарыстоўваюць сайт.
  • GA Audiences: Мы і трэція бакі, выкарыстоўваем GA Audiences для збору інфармацыі аб вашых кліках і паводзінах на сайце, каб паказваць персаналізаваныя рэкламныя аб'явы.
  • DoubleClick: Мы, і трэція бакі, выкарыстоўваем DoubleClick для збору інфармацыі аб вашых кліках і паводзінахна сайце, каб паказваць персаналізаваныя рэкламныя аб'явы.
  • Google AJAX Search API: Мы выкарыстоўваем Google AJAX Search API для таго, каб дазволіць вам весці пошук на нашым сайце. Мы збіраем тэрміны пошуку для таго, каб прааналізаваць і палепшыць нашы паслугі.
  • Awin: Awin (ранейшая назва кампаніі Zanox) з'яўляецца партнерскай сеткай. Яе паслугі дазваляюць нам адсочваць, з якога з далучаных сайтаў прыходзяць наведвальнікі, і таксама калі гэтыя наведвальнікі пакідаюць замову на Safe.Shop. Пазней мы прапануем гэтым афіляваным сайтам камісію ў якасці ўзнагароды. 
  • Hubspot: Гэта інструмент для фармавання спісу патэнцыйных B2B кліентаў, які мы выкарыстоўваем   для збору інфармацыі аб вашых кліках і паводзінах на сайце. Акрамя таго, мы выкарыстоўваем формы з Hubspot, з дапамогай якіх вы можаце падпісацца на нашу рассылку і спампаваць наш кантэнт і справаздачы. Мы выкарыстоўваем Hubspot каб звярнуцца да вас па электроннай пошце і тэлефоне з камерцыйнымі прапановамі. 

Мы збіраем гэтую інфармацыю, каб даведацца, якія кампаніі наведваюць наш вэбсайт, і можам выкарыстоўваць гэтую інфармацыю, каб звярнуцца да гэтых кампаній, каб абмеркаваць іх зацікаўленасць ў паслугах Safe.Shop.

Google - кампанія, заснаваная ў Злучаных Штатах. Гэта ўдзельнік праграмы бяспекі Privacy Shield, а гэта азначае, што перадача персанальных дадзеных гэтай кампаніі дазволена ў адпаведнасці з правіламі прыватнасці ЕС.

Бяспека

Мы прымаем меры бяспекі, каб паменшыць злоўжыванне і несанкцыянаваны доступ да персанальных дадзеных. Мы прымаем наступныя меры, у прыватнасці,:

  • доступ да асабістых дадзеных патрабуе выкарыстання імя карыстальніка і пароля;
  • доступ да асабістых дадзеных патрабуе выкарыстання імя карыстальніка і токена для ўваходу;
  • пасля атрымання, дадзеныя будуць захоўвацца ў асобнай сістэме;
  • мы прымаем фізічныя меры для абароны доступу да сістэм, у якіх захоўваюцца персанальныя дадзеныя;
  • мы выкарыстоўваем бяспечныя злучэння (Secure Sockets Layer ад SSL) для шыфравання ўсёй інфармацыі паміж вамі і нашым вэбсайтам пры ўводзе асабістых дадзеных;
  • мы захоўваем логі усіх запытаў па персанальныя дадзеныя.

Іншыя сайты

Гэта заява не адносіцца да іншых вэб-сайтаў, звязаных з гэтым сайтам праз спасылкі. Мы не можам гарантаваць, што гэтыя трэція асобы будуць апрацоўваць вашыя персанальныя дадзеныя бяспечным і дбайным чынам. Мы рэкамендуем вам прачытаць ’заяву аб бяспецы на гэтых вэбсайтах перад тым, як іх выкарыстоўваць.

Змены ў Заяву аб канфiдэнцыяльнасцi

Мы пакідаем за сабой права ўносіць змены ў дадзеную заяву. Мы рэкамендуем вам азнакамлівацца з гэтай заявай рэгулярна, каб заставацца ў курсе любых зменаў.

Вашы правы, якія тычацца вашых асабістых дадзеных

Вы маеце права патрабаваць для праверкі, карэкцыі або выдалення вашы асабістыя дадзеныя. Вы таксама можаце пратэставаць супраць апрацоўкі вашых персанальных дадзеных, або запытваць абмежаванне апрацоўкі.

Вы можаце запытваць копію вашых дадзеных у звычайным, машыначытальным фармаце, для таго, каб перадаць дадзеныя ў іншую арганізацыю. Калі вы хочаце зрабіць гэта, калі ласка, выкарыстоўвайце кантактную інфармацыю ніжэй.

Калі вы мяркуеце, што мы апрацоўваем вашыя персанальныя дадзеныя ў парушэнні дзеючых законаў і правіл прыватнасці, вы можаце паведаміць нам аб гэтым праз кантактную інфармацыю ніжэй, мы належным чынам апрацуем вашу скаргу. Калі вы лічыце, што мы разглядаем вашу скаргу некарэктна, вы маеце права падаць скаргу ў кампетэнтны орган па абароне дадзеных.

Кантактная інфармацыя

Калі ласка, выкарыстоўвайце кантактную інфармацыю ніжей:

Safe.Shop
Rijksstraatweg 29
1115 AH Duivendrecht
The Netherlands

Электронная пошта: service (at) safe.shop
Тэлефон: +31 20 238 6081 (кошты правярайце ў свайго аператара).

Падпішыцеся на нашу штомесячную рассылку навін, дзе толькі лепшая інфармацыя пра здзелкі, даклады, мерапрыемствы

Loading...